"Ціха веска памірае.."
 Час бязлітасна сцірае
 І падзеі і сляды
 Ціха веска памірае
 Нібы дрэва без кары
 Дзе дарогі,дзе ўхабы
 Знікла рэчка ля сяла
 Добры дзень сказаць бы рады
 А каму сказаць няма
 Пакасіўся крыж драўляны
 Дожджык мые абразок
 Вецер трэпле палатняны
 З арнаментам рушнічок
 Цераз хату пуста,гола
 Пустазельле ў двары
 Ні каменьчыка ад школы
 І калодзеж без вады
 Засталіся тут адзінкі
 А было за сотню душ
 Ляжыць веска,ні крывінкі
 Як нябожчык сярод руж
 Толькі бусел прылятае
 Год за годам у гняздо
 Гляне,веска памірае
 Аджыла відаць свае..