"Ціха восень дагарае.."
     Тонкай ніцьцю белых кросен
     Заплятае дрэвы восень
     Чырванеюць журавіны
     Сокам пырскае каліна
     Восень з фарбаю гуляе
     З пазалотай ліст губляе
     Ветрам лісцік абарвецца
     Уніз да долу панясецца
     Усе далей ад маці-дрэва
     Не пачуе птушак спевы
     Упадзе,згніе,загіне
     Назаўседы свет пакіне
     Так заведзена з прадвеку
     Што лісту,што чалавеку
     Усе навокал час свой мае
     Ціха восень дагарае
     Шапаціць ліст пад нагамі
     Дол засцелен дыванамі
     І зіма не за гарамі
     Сыпне белымі снягамі
     Прыйдзе час,зямля прачнецца
     Сонца ў небе ўсміхнецца
     Дрэва вільгаці напьецца
     Зноў жыцьцевы круг пачнецца.