Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ціхія пенсіянеры

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
He толькі знікалі паэты народу на гора, Знікалі шэдэўры, знікалі саборы. Над плошчаю Волі Белую вежу Лашчылі сонца і ветрычак свежы. Дзе тая вежа? Дзе той гадзіннік? Даўнейшы касцёл, нібы той халадзільнік, Схаваўся ад сораму, што безгаловы, «Спартак» раскашуецца там адмысловы. Чыталася, як спракаветная кніга, У «Слове» апетая наша Няміга. Час і вайна яе пашкадавалі, А знішчылі тыя, што мы ўзгадавалі. Дабраліся ўрэшце, далі-такі рады Новай фармацыі Герастраты. Сабе задавалі дурную работу, Даводзілі потым да сёмага поту, Каб тое, што людзі стваралі вякамі, Знішчыць дазвання чужымі рукамі. Сябе узвышалі, хваліла іх прэса, А сверб руйнавання лічылі прагрэсам. Іду праз Нямігу і плошчу дахаты I думаю часта: «А хто ж вінаваты, Што вуліцы зніклі, палацы, саборы, Што столькі было і злачынстваў, і гора, Што зніклі Гарэцкі, што знік Галавач, He вернецца Вольны з няволі, хоць плач, Што згінулі недзе Чарот з Галубком, Што ленінскай школы камбрыг і нарком Знікалі начамі, як чорная сажа? Дык хто за ўсе гэтыя страты адкажа? Тыя, што нішчылі, білі, судзілі, Ходзяць яшчэ паміж нас, як хадзілі, Лісліва ўсміхаюцца, хлусяць без меры Ціхія-ціхія пенсіянеры. Сірочы праклён на іх каменем ляжа. Няўжо за пакуты ніхто не адкажа?Air Jordan XIV 14 Shoes