Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цнатлівасць - жаданне душы

Яшчэ не ацэнена

Цнатлівасць – жаданне душы,
Светлы воблік любові.
Я прашу, дай мне не грашыць.
Я шукаю Цябе у Святым Слове.
Ціхая радасць сумлення
І жарсць маіх грахоў.
Я прагну духоўнага сталення.
Я жадаю бачыць крыж свой ізноў.
Ціхі водгук малітвы і пошук святла.
Дыханне вобліку сусвету.
Ты маім крыжам жыла.
О святасць Новага Запавету.
Бацька і Маці – мой пачатак.
Мае кветкі любові і веры.
Гэта зерня пачатак.
Мадонна мая, Каралева.
Цнатлівасць сэрца і дыханне зораў.
Пошук ціхіх гукаў аргану і лютні.
О хвалі чыстага мора.
Малітва і Твая прысутнасць.
Крыж і штодзеннасць…
Эўхарыстыя- трыванне ў вечнасці.
Гэта маёй думкі сцёгны.
Я згараю для Цябе свечкаю.
Агонь маёй душы і асвятленне у цемры.
Дзе Ты, Пане? І дзе маё каханне?
Ты – каханне. Ты – мая вера.
Любові жывое чуванне.
Белыя пялёсткі ружаў і неба.
Цела Тваё ўва мне…
Гэта душы трывалая глеба.
Любоў не міне.