Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А цудаў не бывае, не бывае...

Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)
А цудаў не бывае, не бывае, Ды ўваскрасіла іх вада жывая – Матуль жальбу сыны з магіл пачулі, Прынеслі ім памыць свае кашулі. Матулі ад світання шчыравалі, Салдацкія кашулі шаравалі Над ночвамі, балеямі, катламі, Пакуль не паадмылі тыя плямы Ад спечанай крыві, ад солі-поту, Ад пораху, ад пылу, ад журботы, У рэчках, у крыніцах спаласнулі... Як лёгка іх сыны тады заснулі! Кашулі, вымытыя мацяркамі, Марозам пахлі, сінімі вятрамі, Травой мурожнай, першай баразною І блізкай і далёкай стараною... А цудаў не бывае, не бывае. Ды памяць ёсць: яна – вада жывая.Sneaker Release Dates 2019