Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цягнік Перамогі

Сярэдняя: 3.9 (21 голас)

Што ён прывёз дамоў з вайны
Цягнік вялікай Перамогі!
Каму сустрэчу праз гады,
Каму шмат гора, боль і слёзы.

Хто дачакаўся родных, блізкіх
У іх слёзы радасці цяклі.
А хто прыйшоў на папялішча
Душу хоць з сэрцам разарві.

Радзіму на руках з вайны
Няслі бацькі з руін фашысцкіх.
Стальныя зняўшы кайданы
Нам перадалі і нашым блізкім.

Нам перадалі на ахвяру
Каб мы шчаслівымі жылі.
Буслы сяліліся ля хаты
У іх ёсць апаліны вайны.

Вось так і кружаць яны ў небе
Аглядваючы ўсё вакол.
Вайны не будзе на планеце
Мы сцеражом сваіх буслоў.

Лілія Воранава ( Заяц) 13.05.2019 г.