Цяпло ўспомніў рук тваіх,
Адчуў вачэй святло.
Калісь дзялілі на дваіх
Усё, што ў нас было.
І час настаў, дабро і зло
Адзін я ў свет панёс,
Цябе са мною не было:
Такі нам выпаў лёс.
Мы ўсё дзялілі папалам.
Цяжар ліхіх хвілін
Табе ніколі не аддам,
Нясу яго адзін.
Не аддаваць, і ні за
Не аддаваць, і ні за што
Даволі цяжка чалавеку.
Губляем з часам шмат чаго,
Калі змыкаюцца павекі.
Зрок надаецца, каб глядзець!
Убачыць сьвет і ўскалыхнуцца,
Успыхнуць, даць! А калі не...
Не зьберагчы цяпло ў анучы.
Франак Нырка
Прыгожы , пяшчотны верш...
Прыгожы , пяшчотны верш...