"Туман"
    Туман раптоўна пахавае
    Пад шэрым полагам дамы
    Пад ім нябесаў сінь знікае
    І цьмяна свецяць ліхтары
    У лабірынце сонных вуліц
    Туман сустрэне і прытуліць
    У гэтай белай цішыні
    Паўзуць самотлівыя дні
    Дажджы змяняе мокры снег
    Час запаволіў шпаркі бег
    Сярод навісшых шэрых хмар
    Даўно не бачна сонца твар
    Есць у тумане нейкі сум
    Як адгалосак нудных дум
    Што наплываюць нібы хвалі
    З глухой ,туманна-белай далі
    Дрыготкі ліст глядзіць праз шыбу
    Як быццам просіцца ў цяпло
    А мо чакае што я выйду
    Ці адчыню яму акно..