Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ТУТ

Яшчэ не ацэнена

тут
крыважэрны і хіжы спрут
аблытаў плецівам пут
родны і мілы кут

тут
абылганы знявечаны люд
церпіць безліч пакут
сярод маўклівых спаруд

тут
справядлівы чакае суд
каінаў ірадаў ды іуд
рыхтуйся і ты брут

тут
нарастае гоман і гуд
тут
смеласць гартуе гурт
тут
змые залева бруд

тут тут тут



Дзякуй

Дзякуй