Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты аб чым мне шапочаш, чароце?

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Ты аб чым мне шапочаш, чароце?
Мабыць сумна табе, як і мне -
Слухаць крэч бугая на балоце
І рыпенне рапух у купінЕ.

Назіраць, як зацягвае багна
Маладзенькіх бярозак з гаёў,
Пакрысе, ненасытна і прагна,
Як лянота сваіх гультаёў.

Многа зараз гавораць пра веру
І ўсё болей пра шлях на той свет.
З кожным годам усё менш у яго веру.
Безвыходнасць, як кажа сусед.

Што яму застаецца, старому?
Верыць толькі, што багну міне.
Бачыш дрэўца? Пасля буралому,
А, як быццам, было на вайне.

Усё жыццё, ты, чарот, у балоце.
А чаму? Бо прыжыўся , прывык.
Мо таму і шапочаш у самоце,
Што ў багне па самы кадык.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117041511150