Мы сустрэліся не выпадкова –
 Нібы з возерам звонкі ручай.
 Дастаткова адзінага слова,
 Каб прыйшло пачуццё праз адчай.
 Дастаткова адзінага жэсту,
 Каб навечна згубіць галаву.
 Я пабачыў тады не нявесту,
 А святло, да якога плыву.
 Мы сустрэліся, разам зліліся,
 Кожны момант хвалюючым быў.
 Нёс цябе я скрозь зорныя высі,
 І трымаў, і жадаў, і любіў.
 Ты  кахала мяне так бясконца,
 Як я нават не мог уявіць...
 О, багіня, о, яснае сонца!
 Без цябе маё сэрца баліць.
 Без цябе звар'яцеў, страціў мову,
 І штодзённа блукаю ў журбе.
 Мы сустрэліся не выпадкова…
 Ты чакай, я іду да цябе.
 23.02.2014