Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты лепш бы пакахала не мяне...

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)
Ты лепш бы пакахала не мяне… Чакала б сталага дарослага мужчыну, Сталець я не збіраюся ў паміне, І кожную свабодную хвіліну Смяюся і ўкалоць хачу бальней. Ты лепш бы пакахала не мяне. Цярпець не можаш паху цыгарэт, А я палю два пачакі на дзень, І хутка толькі тытунёвы цень Замест мяне ты ўдыхнеш ўзамен, На вуснах я пакіну горкі след, Цярпець не можаш паху цыгарэт. Ты зразумець не можаш добры джаз, А ён штодня гучыць ў маёй кватэры, Ён у любой душы адчыніць дзверы, Але ж табе не трэба ніхалеры, І музыка паўстала супраць нас – Ты зразумець не можаш добры джаз. Свавольніца, ты любіш падарожжы, А я не выязджаў далей райцэнтра… На пальцах пералічваў кіламетры, І пах тваіх духоў лавіў у паветры. Мне па-за межамі пакоя ўжо трывожна, А ты ж занадта любіш падарожжы. І за якой халерай імчыш у госці, Тэлефануеш кожны раз упарта, Заўжды смяешся з дурнаватых жартаў, І вывад робіш – крыўдзіцца не варта? То можа быць, кахаюць не за штосьці? Дык я змянюся і чакаю ў госці. Footwear