Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты – маё і жыццё, і смерць

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Прыйдзе, прыйдзе ў ветразях снежань, Набаліцца сэрца маной… А пакуль у любві не межань, Ружы ўсе для цябе адной. А пакуль што вясна, як сваха, Жэніць кветкі. Нашто марнець? Я іду канаваным шляхам, Ды іду, каб сваё адпець. Адспяваць салаўём сутоння, Ці разбойны высвішчу свіст… Я не ведаю, што на сёння Прынясе мне жыццё «на біс». Толькі ты мне дабро нараіш, Ты – маё і жыццё, і смерць. Толькі ты мяне не параніш, Нават я калі буду хацець… Apparel