Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты — мой любы, мой каханы...

Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Ты — мой любы, мой каханы,
Мой адзiны i жаданы.
Ты — мой блiзкi i далёкi,
Мой прыгожы, яснавокi.
Ты — сустрэча i расстанне,
Ты — i ранак, i змярканне.
Ты — мой боль, маё жаданне,
Смутак, радасць i чаканне.
Зацвiтуць вясной рабiнкi,
Можа сыйдуцца сцяжынкi.
Сэрца знойдзе той спакой,
Як сустрэнемся з табой.