Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты паглядзі ў сваё люстэрка

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Ты паглядзі ў сваё люстэрка:
Там некалькі хвароб у камплекце,
Там дактарат і магістэрка,
І вершаў жменя ў канспекце.

Там боль і міліён пытанняў:
Куды далей і жыць навошта?
Жыццё ляціць без затрыманняў,
Не тое, што лісты Белпоштай.

Ты азірнісь - адна пустэча,
Адвечны смутак, нават зранку,
Сяброўкі-кнігі, браце-вечар,
Усмешак чар каханай Янкі.

Гляджу праз прызму акуляраў,
Ружовых? Не, хутчэй празрыстых,
Крыніцу сноў, калодзеж мараў -
Паэт абраў свой шлях цярністы.