Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Ланеўскі

Сярэдняя: 2.4 (7 галасоў)
Мяне запытала сумленне: "Мо варта крыху прыпыніцца?" "Пазбудзься матываў стамлення",— Мне шэпча старая паліца. Праз вокны за мной назірае І бачыць распад дабрадзея, Сон — Лесвіца — Якаў (Ізраіль), Дачушка завеі — надзея. Зіма неўзабаве праглыне Халепу і прыйдзе адхланне, І зрыне ўсе замкі на гліне, Адорыць трыванне ў дурмане. Паліца пад цяжарам пылу Пахіснецца, мабыць, адразу, Пытанні не вабяць дурылу, Сумленне ізноў без адказу. Men's Tops


Сярэдняя: 2.8 (9 галасоў)
Ты паглядзі ў сваё люстэрка: Там некалькі хвароб у камплекце, Там дактарат і магістэрка, І вершаў жменя ў канспекце. Там боль і міліён пытанняў: Куды далей і жыць навошта? Жыццё ляціць без затрыманняў, Не тое, што лісты Белпоштай. Ты азірнісь - адна пустэча, Адвечны смутак, нават зранку, Сяброўкі-кнігі, браце-вечар, Усмешак чар каханай Янкі. Гляджу праз прызму акуляраў, Ружовых? Не, хутчэй празрыстых, Крыніцу сноў, калодзеж мараў - Паэт абраў свой шлях цярністы. Producttags : Nike Trainers


Сярэдняя: 3 (5 галасоў)
Я быў наеўся ў "кабаку", І Хванчкарой запіў вячэру, Ды прыгадаў, што ні вянку, Ні восені я больш не веру. Залез у кішеню па ўспамін, І фотку выцягнуў старую, Я — дзіўны сын, я — цяжкі сын, Сваіх грахоў вам не дарую. "Ты на мяжы неўрастэніі,— Адна дзяўчук мне напісала,— Ты адгані яе, спыні і Далей трымайся ад вакзала". Дык як? Куды журбу схаваці? Віхуру думак дзе падзеці? Не ведае адказа маці, Магчыма, будуць ведаць дзеці. На жаль, пакуты лістападу Не адлюструю ўсе ў радку, Напой шляхетны з вінаграду Мяне чакае ў "кабаку". Seasonal Footwear