Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты прыгожая такая

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ты прыгожая такая -
Што вачэй не адарваць.
Я даўно цябе шукаю,
Я даўно цябе шукаю,
Хачу любаю назваць.

Твае вусны аж палаюць
Дзікім полымем рабін.
Я даўно цябе кахаю,
Я даўно цябе кахаю,
Толькі ты мяне любі!

Ты прыгожая такая,
Што вачэй не адарваць,
Я даўно цябе жадаю,
Я даўно цябе жадаю
Ў твае вусны цалаваць.

Можа шчасце напаткаем
Мы з табою удваіх.
І напэўна,атрымаем,
І напэўна,атрымаем
Асалоду ад любві.

Новы дзень з табой спаткаем
Мы у згодзе і любві.
Моцна я цябе кахаю,
Моцна я цябе кахаю,
Моцна ты мяне любі!