Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У дзень прысягі

Сярэдняя: 5 (1 голас)
У дзень прысягі Няласкавы дзень І па-восеньску хмуры ды волкі, Нават сонца прамень Не пускаюць цяжкія аблокі. На плацу ўсе прымоўклі, Прысягі ўрачыстай чакаюць, Спадзяюся ўпотай. Што здалёку сыночка пазнаю. Хто ж раней, як не маці, Пазнае радзімыя вочы? Я ў іх, нібы ў люстэрка, Глядзела дзянёчкі і ночы. Як карміла малога, Ад розных хвароб ратавала, Я ж у сынавы вочкі З любоўю ўсё пазірала. Дзе ж знаёмыя рысы? Адчай у мяне непадробны Як дзве кроплі вады, Салдаты ў шарэнзе падобны. Я малодшага сына Мацней да сябе прыціскаю І ўмольна-разгублена Мужу ў твар пазіраю. Ну, чаго ты стаіш? Як-ніяк, ты мужчына, Ты ж і ростам вышэй, Адшукай хутчэй сына. Я хвалююся, Больш анічога не бачу І, здаецца, вось-вось Ад адчаю і крыўды заплачу. Муж смяецца, жартуе: “А як жа інстынкт мацярынскі? Ну, няўжо не пазнаеш? А яшчэ гадавала з калыскі…” Яму смешна, мне крыўдна, Адыходжуся моўчкі ўбок, А з калоны салдацкай Пазірае з усмешкай сынок. Падбягае, цалуе. Міргнуў бацьку ўпотай, Зазначыў: “Цябе першую, мама, Я ў натоўпе ўбачыў”. 1998 г. Nike