Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1998

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Апошні званок Няўмольны рух жыцця і хуткаплынны. Вось і для вас прыйшоў расстання час. Хвалюючыя ціхія хвіліны Яшчэ ўспамінам вернуцца не раз. У кожнага свае былі сцяжынкі Да роднай школы ад бацькоўскіх хат. Цяпер і вы не хлопчыкі, дзяўчынкі, А выпуск школы з юнакоў, дзяўчат. Дзяцінства больш не вернецца ніколі— Пераступілі вы яго парог. І гэты ранак развітальны ў школе Успомніцца на тысячах дарог. Званок апошні сэрца ўстрывожыць І адаб’ецца смуткам у вачах. З дзяўчынак хтосьці і заплача можа— Зусім не так, як плачуць па начах. Наперадзе іспыты, хваляванні І баль, што пройдзе праз усё жыццё. І будуць зноў сустрэчы і расстанні, І светлага кахання пачуццё. Усё будзе, толькі вось у школу Не давядзецца болей вам хадзіць І ранцы па апаўшым лісці долу З сабою будуць іншыя насіць. Настаўнікам свой “дзякуй” развітальны. Вам шмат разоў захочацца сказаць. На балі з імі да зары світальнай Вы будзеце спяваць і танцаваць. Святлеюць ад усмешак добрых твары. Як многа сёння кветак і гасцей! Хай збудуцца надзеі ўсе і мары. А ў школу ўсё ж прыходзьце вы часцей. 1998 г. Mens Trainers


Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Віно, як недапітае каханне... Я напаўняю куфар, я лаўлю з невыказаным сэрцам хваляваннем твой твар і вочы ў бляску крышталю. І, пахам адурманены знаёмым, шукаю вуснаў. Сам у барацьбе яшчэ сяджу хвіліну нерухомы, а потым выпіваю, як цябе... Nike Zoom All Out Flyknit


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
І сьніцца мне лісток асіны, Таполі лісьце залатой. І сьняцца ў чырвані рабіны Уздоўж сьцяжынкі паласой, Якою бегаў да крыніцы, Нагой ступаў у глыб вады І чуў як казкі, таямніцы Шапталі мне палі, сады... Як вербы, бачыў, мылі косы І ветру шэлест чуў і гам, Я чуў, як плачуць ранкам росы На павітаньне сонным дням. І сьніцца мне лісток асіны, Радзімы восень сьніцца мне - Дажджоў халодных валасіны, Вось толькі думкі аб вясьне...Mens Trainers


Сярэдняя: 4 (9 галасоў)
Я кветкі першыя збіраю, Бяру пясчотна іх у жменю, І сэрца поўніцца да краю Вясновым ціхім задуменнем. Твар медуніцы, ледзь ружовы, Пяе мне песню пра каханне, І я стаю, губляю словы, Ў душы адно замілаванне. Пралескі водар непаўторны Мне муціць раптам разуменне. Лячу, здаецца, шляхам зорным. Спыніся, ўзнёслае імгненне. Вясновы подых сэрца грэе. Без слоў і гукаў я спяваю. О , прыгажосць, вясна, надзея! Я слаўлю вас, бо я кахаю. Air Jordan