Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У хаце ноч адна начуе

Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)
У хаце ноч адна начуе, Ніхто не стрэне тут мяне. Не прыгарне. Не пацалуе Ў маёй радзімай старане. Аглохлі сцены мілай хаткі І не раскажуць ні аб чым... Пяшчотны голас мілай мамкі Знік у прасторы, нібы дым. Бэз сіратліва выкіпае Пад шчодрым сонцам, за вакном. Мне так журботна: не страчае, не кліча маці ў родны дом. Nike


Журботны верш, але напісаны

Журботны верш, але напісаны выдатна.