Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У хвіліны роздуму

Сярэдняя: 4 (1 голас)
У хвіліны роздуму Першы раз бачыць хата такое застолле, Я гасцям вельмі рада. Ім сёння раздолле. Хай яны весяляцца, пяюць, хараводзяць— Майго першынца-сына на службу праводзяць. Сэрцам я прызнаю, што час мірны, вядома, Не паспееш адвыкнуць, а сын ужо дома. Ды знайшла непрыкметна я ціхі куточак, Там паплачу ўпотай, каб не бачыў сыночак. Сэрца ўсё адчувае. Ды што з таго маці, Калі першым расстаннем павеяла ў хаце. Калі раптам да болю ўсё зразумела, Што любіла сыночка не так, як умела!? Вельмі рана ў сям’і ён старэйшым зрабіўся, Братоў меншых глядзеў, раўнаваў, часам біўся. І хаваўся не раз у таемны куточак. За ўсе крыўды прашу прабачэння, сыночак, За ўсе слёзы, якія не выцерла з ласкай, За ўсе ночы, калі ты лажыўся без казкі, І за тое, што часу на ўсіх не хапала, І ўвагай не раз я цябе абдзяляла… Але грэе мне сэрца далёкая ночка, Калі першынца я нарадзіла—сыночка. Як жа моцна, аддана яго я любіла! Гэта потым любоў я на часткі дзяліла. Дасць Бог, будуць не раз яшчэ ў хаце застоллі, Будуць песні звінець на ўсё наваколле. А цяпер ужо з хаты пара нам выходзіць, Майго любага сына на службу праводзіць. 1998 г. Puma