Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"У лесе"

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

"У лесе"
Цямнее лес у дальняй далі
Гайдае вецер промні-хвалі
Туман у нізінах,быццам пух
І дыхаць легка,хвойны дух
Там павучок сплеў павуцінку
Павесіў зранку на галінку
Там дрэва з дрэвам размаўляе
Заве і вабіць ціш лясная
Прасветы ў лесе,як аконцы
Глядзіць прыветліва ў іх сонца
І распускае промні-косы
Знікаюць срэбраныя росы
У лесе лісцікі шапочуць
А вочы "бегаюць" і хочуць
Знайсці грыбок сярод травы
І пажадана,не стары
Нібыта пан,які галоўны
Расце тут белы грыб цудоўны
Лісічка часта пападае
Масляк у ельніку бывае
Знайшоў грыбок,то не спяшайся
Хадзі паціху,аглядайся
Бо можа здарыцца і так:
Схаваўся побач і сваяк
Есць месца тут такое,знаю
Што кошык легка назбіраю
Ды справа нават не ў гэтым
Няма мясцін за гэту лепей
Там мох такі,нібы пярына
Да неба цягнецца хваіна
І пад зяленымі шатрамі
Стаіць вакол такая ціш
Што зачарованы стаіш..
Як казка лес,як таямніца
Што немагчыма разгадаць
Стаю і думаю ..Мо крыкнуць?
Пра кветку-папараць спытаць..