Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У палоне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Палымянае сэрца кастрычніка
На далонях тваіх трымціць…
Нязмушана таньчыць, як лісце
Пад ветрам растання шуміць.

Лунае запозненым рэхам
Нябачнай журбы хараство…
Кладзецца на вусны бы ў мехі
Адстутнасць пагляду твайго.

Як здань неспатольнага часу,
Кастрычніцкім крокам плыве.
Шукае ў нябёсах адказы
Пытанням загубленых ў сне.

Па-восеньку мудрасцю вечнай
Між хмараў раптоўна, як зніч,
Абліччам яе свет прывеціць
І як маланка – згарыць.

Спаліўшы бясконцасць надзеяў
Пад ціўканне роспачных дзён,
Шпацырам пажоўколых алеяў
Узяўшы іх сэрцы ў палон…