Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У парку

Сярэдняя: 3 (1 голас)

У невялікім парку
Прысела я на лаўку,
Мяне трывожаць хмаркі
І вецер адусюль.
Я не жадаю сваркі…
А што рабіць пакуль?

Адтуль, дзе бачны свет
Павольна крочыць сілуэт
Зусім як я, мне усміхнецца,
І, можа, проста, мне здаецца…
“Прабачце, я падобна
На вас, колькі заўгодна!”
Характарам ён дужы,
Не абыходзіць лужы,
Зацягне сігарэту,
Заладзіць тэму гэту,
Што прамінула лета,
Што дзіўны лёс паэта,
Што сум ужо надыходзіць,
І што паліць мне хопіць.

А я зноў не ў тэме,
Я недзе значна далей,
Сяжу з сваім надхненнем,
“І з вамі і не з вамі,
Бо так я меней мёрзну,
Мне нават дужа цёпла”.

І я чакала доўга
Ад блізкага парады.
Але мне не падкажуць.
(Але дастануць Prada.)
І так я засталася
Без слоў і дыялога.