Сярод мора , халоднога і бурлівага,
Дзесь знаходзішся там ты,
І вада сваімі пералівамі,
Будзіць раніцай цябе заўжды.
А я тут , і сумная, і добрая,
І заўсёды мару аб табе,
І ўспаміны маё сэрца так расчульваюць,
І так хочацца, туды, к табе.
І ператварыцца мне б у вецер цёплы,
Даляцець - і ў абдымкі ўзяць цябе,
І ты зразумееш ўсё, мой родны,
Што то я кранаюся цябе.
Чакаю я цябе, мой родны,
Так цепліць думкі слова-мой,
Кахаю я цябе смяротна,
Усім сэрцам і ўсёй душой....