Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У родным двары

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У РОДНЫМ ДВАРЫ

Вялікі сусьвет і багаты,
Ў ім шмат неспазнанага ёсьць...
Быў сын я для роднае хаты,
Ды стаў,з цягам часу,як госьць...

На двор,на знаёмы,ступаю,
Ды ўсё-ж, не схаваць ад вачэй,
Што бульба ў разорах не тая -
Жукі ў ёй...лісткі ўсё танчэй...

Пусьцее пакрыху калодзеж,
Вады не хапае гуркам,
І скардзіцца маці: "Пасодзіш -
Дасі толькі працу рукам !

Сабраць жа не зможаш нічога!..
Прывёз бы ты,сынку,насос -
Была-б нам,старым,дапамога...
Ды й шлангаў няхай бы прывёз..."

Праз лёсаў дзіцячых завею,
Раськідана ў сьвеце сям'я...
Я маці між слоў разумею -
Не шлангі ёй трэба,а я.

Каб жыў побач з ёй,дык нічога,
Знайшоў бы занятак рукам:
Было-б і гурочкаў тых многа,
І даў бы я рады жукам...

І плот бы у двары не хіліўся,
І дах не высьвечваў іржой.
...Я дзесьці ў жыцьці памыліўся,
Бо столькі ўжо год за мяжой.

Не стомяцца людзі пытацца:
- Ты стаў нас зусім забываць!..
Магчыма,пара ўжо вяртацца,
Бо колькі-ж там можна трываць?..

Я бачу іх цёплыя вочы
І край,дзе прыжыўся,хвалю...
Яны-ж мяне слухаць не хочуць,
Забыў,кажуць,нашу зямлю...

І бацька згаджаецца з імі:
-Раней ён часьцей прыязджаў.
Нас радаваў дзецьмі сваімі,
І бульбу капаў і саджаў.

Цяпер жа мільгне,як прысьніцца,
Ды й зьнікне на год са двара...
Зусім ужо стаў...чужаніцай...
Падумаць аб лёсе-б пара !

Пара ўжо на штосьці рашыцца,
Ратуючы страчаны час...
Калі-б распачаў варушыцца,
Дык быў бы даўно ўжо ля нас.

Чужбіна-ж не кожнага лечыць
Ад прагі з яе адыйсьці..?
...Спрабую я бацьцы пярэчыць,
Ды слоў штось ніяк не знайсьці.

Бо вывучыў добра - расьліны
Ўсю сілу з карэньняў бяруць...
Ў слабеючых сувязях з сынам
Надзеі бацькоў...адамруць.

Ў слабеючых сувязях з сынам
Не будзе прыбытку двару...
Жыцьцё,з яго ходам няспынным,
Мо,ў снах толькі дзесь паўтару.

І сэрца сьціскае да болю,
І ліпне сьляза да шчакі...
І бульбу з'ядаюць паволі
Нястомныя гады - ж у к і ...

Повіць, 1995 год.

З зборніка вершаў " Трылабітавы бераг "
Эстонія, Ківіылі, 1999 год .



Харошы верш, спадабауся.

Харошы верш, спадабауся.