Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У снах...

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
У снах маіх цябе няма... Ты побач сьпіш, а я адна У змрочных блытаных завулках Ступаю па каменьнях гулкіх І сустракаю нежывых, Жывых, няжыўшых, часам тых, Каго любіла я раней Да гэтых безнадзейных дней, Начэй і ранкаў адзінокіх. У снах пакутных і глыбокіх Я пазбаўляюся ад сноў, Ад надакучлівых размоў, Ад існаваньня без натхненьня!.. Няхай твайго задавальненьня Мае не парушаюць мроі... Я буду трошачкі чужою Адно ў начы, а днём ізноў – Жанчынай мар тваіх і сноў.New Nike Shoes