Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2006

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Прачынайся! Браток Беларус!
зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах,
зноў Хрыста прыбіваюць на крыж,
чорны страх пасяліўся ў хатах!

Мы па першаму снегу ідзем,
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Падымайся! Браток Беларус!
супраць цемры, што балем кіруе
і па душах знявечаных, лёсах,
карагоды вядзе, ды танцуе.

Мы па першаму снегу ідзем
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Ты паўстань! Мой браток Беларус!
сэрца меч агалі свой без страху,
вынішчай гэты чортаў хаўрус –
вольны ты! – Не кладзіся на плаху.

Мы па беламу снегу ідзем,
пад свінцовым дажджом паміраем,
з намі Бог і Анел, і Свабода,
ды лунае наш сцяг па-над Краем!



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Мы выходзім сонца свеціть,
Ў Беларусі моцны вецер
Падымае нашу песню да нябес.
Толькі пыл пад сапагамі,
З намі бог і стяг над намі
І Радзіма нам даверыла свій лес.

Бараніть сваю радзіму
Ці у летку, ці у зіму
Дапаможа нам армейская сям’я.
Не пугае непагода
І ні якія нягоды,
Толькі разам сіла мы і ты і я.

Нас гартуюць палігоны
І армейскія пагоны
На тваіх плячах салдат і афіцэр,
Мужнасць, гонар і адвага,
Да бацькоў сваіх павага
І рука маёй каханкі у руцэ.

Мы - салдаты, афіцэры,
Ўсе да болю ў сэрцы верым,
Родны край ніхто не зм.ожа больш спаліть
Мы на варце Беларусі,
І ніхто нас не прымусіть
Здрадзіть роднаму народу і зямлі.

Колькі песен намі спета!
Не забыть ні колі гэта.
Сталі разам мы ў адзін армейскі строй.
Разам жылі і служілі,
Сябравалі – не тужілі,
Ну, а песня падымала нам настрой!