Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У верасні

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
У верасні, у верасні хапае ўсім турбот. Дзятва да школы ў верасні спяшаецца штогод. Хоць сыпле дожджык з раніцы і ў хмарах промень згас – хто ў першы клас збіраецца, а хто - ў апошні клас. У верасні, у верасні зрабіўся дзень малы. Развітваюцца ў верасні з буслянкамі буслы. Рассекшы хмару ўзмахамі, клін жураўліны знік. А ўсё чуваць над дахамі птушыны сумны крык. У верасні, у верасні стаў лес зусім рабы. Вавёрачка ў верасні дасушвае грыбы. І вожык устрывожаны. А знаеце – чаму? Бо трэба ложак вожыку заслаць на ўсю зіму. У верасні, у верасні хапае ўсім трывог. Мядзведзіца у верасні вышуквае бярлог. Медзведзяняты жвавыя да самае вясны, расстаўшыся з забавамі, глядзець там будуць сны. У верасні, у верасні турбот – паўнюткі рот. І я раблюся ў верасні сталей на цэлы год. Air Jordan IV 4 Retro Pinnacle Croc Pony Hair


помогли отлично

помогли отлично