Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Упершыню...

Яшчэ не ацэнена

Упершыню з жыццем пасябравала
Назаўжды за многія гады.
Упершыню яно ўратавала
Ад нявер'я,скрухі і нуды.

Упершыню мне зоркі свецяць з неба.
Дзякуй ім,цяпер я не адна.
Упершыню я смак пазнала хлеба,
Горыч слез мной выпіта да дна.

Упершыню не ведаю трывогі-
У новы дзень пераступлю парог.
Упершыню не знаюць стомы ногі,
За дваіх прайду я сто дарог.

Адзіноты стлеў мой крыж адвечны,
Упершыню жыцце-не марны сон.
Бласлаўляю я яго навечна
Ўпершыню пярстом з маіх вакон.