Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Усё чорнае (Абама-рэп)

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сяджу на канапе, слухаю “Басту”, У аську грукае сяброўка Наста: “Уключы тэлевізар, склеіш ласты – Негр рэкламуе зубную пасту :)”. Бачу на экране чорнага Жака, Але ж не разумею, у чым “ржака”, Ён рэкламуе айчынны прадукт – Зубную пасту “Ла - ка – лют”. На вуліцы спёка, у сэрцы люты… За што змагаўся Марцін Лютэр Кінг? Калі сёння смяецца нехта З чорнага і кажа: “Глядзіце – не – гар!” Паслухай, бізнэсовец і рабочы фабрыкі, Мы ўсе выйшлі з агульнай Афрыкі. Паслухай, ганчар і занудны вучоны, Кожны з вас у душы чорны. Сярога спявае пра мільён даляраў, Ён не пазбавіўся ружовых акуляраў. Айчынны рэпер марыць пра мані, А ў эфіопца ў жыцці няма ні Рубля, ні бульбы, ні файных напояў… Пра што ты марыў, Конан Дойл? Ліфцінг, цюнінг – усё гэта мары, Гуляюць над чорным чорныя хмары. Памятаеш, у дзяцінстве ўсе былі адзіныя, А зараз, што не чалавек, сапраўдная скаціна – Глушыць чарніла пад дзвярыма крамы, Лаецца і жартуе з Барака Абамы. А ён – Барак – ён не краў бурак, Як гэта робіць з раёну гапар-мудак. Ён – Барак – вучыўся на юрыста. Вось кім, Сярога, трэба ганарыцца. Я выключаю аську, выбачай, Наста, Стаю ля вакна і слухаю “Басту”. Бачу скінхэда – белага і чоткага, Але ж унутры ўсё ў яго чорнае. Puma