Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Усё ня тое

Яшчэ не ацэнена
Калі ляжаў я ў калысцы, Пачуў ад ангела: “Калісьці Ты будзеш мовы роднай прагнуць У калоссі, жыце, нават у багне”. Бег час. Аднойчы ў Еўропу Паехаў я пабачыць свет, Паўсюль бардэлі і сэкс-шопы, І каляровых шмат газет. Але ж у сталіцы ў ніводнай Галоўнага не адшукаў – Дзіцячай мары, мовы роднай Аршанца і гамельчука. Спытаўся дзядзьку ў Берліне: “Спадар, дзе можна выпіць квас?” Ён на мяне, як на паўліна, Глядзіць, пытае: “Was іst das?” У Лондане хапаю цётку: “Дзе помнік Коласу стаіць?!” А тая раптам наўцёкі, Крычыць вар’ятка: “What іs іt?” Сустрэў дзяўчынку ў Мадрыдзе, Кажу: “Бульбяная тут ёсць?” Яна раптоўна ў бок адыдзе, Вачыма лыпае: “Que' es?” Аб’ехаў гарадоў нямала, Пераканаўся, што паўсюль Не чалавек жыве, а малпа З мазгамі дзятлаў і зязюль. Не ведаюць яны ні мовы, Ні Вітаўта, ні СкарынУ, Жывуць сабе ў нейкай змове І не шануюць даўніну. І вось сяджу ў родным бары, Кажу сяржанту: “Як жаўнер У войску?” Ён мяне па твары: “Заглохни, оп-па-зи-ца-нер!» Air Jordan Releases 2019