Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Усмешка вясны

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Даволі невясёлыя пачуцці
Да нас прыходзяць напярэдадні зімы,
Калі прырода мусіць цалкам апрануцца
Ў беласнежны і пяшчотны аксаміт.

Калі ўсё радзей да нас можа прабіцца
Праз груды хмараў цёплы сонечны прамень.
Ўсё халадней надвор'е пачынае станавіцца,
І скарачаецца нязменна светлы дзень.

Што можа быць яшчэ такім цудоўным,
Як вясновае прыроды абуджэнне?
Калі ўсё ў ёй зіхаціць бляскам новым
І нам дае вялізнае натхненне.

Ў гэты час вельмі яскравы
І мы разам з прыродай ажываем.
Нам ўсё здаецца светлым і прывабным,
І мілатой ўсё нашы душы напаўняе.