Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін

Яшчэ не ацэнена

Далёка за мяжой вазьму паперу, фарбы,
Каб прыгадаць душой прыемны напамін:
Шляхі да родных хат не вытаптаць ніколі.
Я нават не фанат, але люблю даволі
Блакітны позірк ніў, ігранне ручая,
Што столькі год маніў. Крэпчэй любоў мая
За сотні тысяч сцен, ніхто не разаб’е,
Не пройдзе нават цень – сумненне не ўваб’е
У мой духоўны скарб, у то, чым я жыву,
(Мне нат не хопіць фарб) адное, чым дышу,
Дык у ветры гэты пах, у кветках на палях,
У сцюдзёных туманах і хлеба буханах.
Забыцца ж не дае пра родны любы край
Та сцежка, што вядзе як быццам бы ў рай,
Дамоў праз шмат шляхоў. Я з думак не сатру
Да сівізны гадоў і нават не крану
Буслянку ў вышыні, што бачна за страхой,
Калодца глыбіні не вымераць ракой.
Як бегла басанож, малюю па расе,
У цёплы летні дождж. Стаміўшысь пакрысе,
Залегчы ў траве, глядзець, як па чарзе
Аблокаў баль плыве. Птушыны звон чуваць,
Ідучы сцежкай у лес, і зайку спачуваць,
Бо той на пень узлез, вазы грыбоў збіраць,
Бо кошыкі нашто? І рэха пагукаць,
Не ведаючы што. Не хопіць слоў на ўсё,
Не хопіць і папер, але малю я ўсё ж,
Каб быць там зноў цяпер,
І буду, ты павер!