Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уваскрасаюць: постацяў абрысы...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
                                     Ларысе Геніюш

Уваскрасаюць: постацяў абрысы
расхліствае спалохана туман.
Рагнеда, Еўфрасіння і Ларыса,
ад Краю адвядзеце чорны зман!

Уваскрасаюць. I Сусвет раскрыўся,
і верай прасвятлеў Птушыны IIIлях.
Рагнеда, Еўфрасіння і Ларыса —
у трыадзінстве Сонца, Бог, Зямля.

Уваскрасаюць! Над апошняй рысай,
што Бацькаўшчыну хціва расцяла,
Рагнеда, Еўфрасіння і Ларыса —
праменне радаводнага святла.

Уваскрасаюць! Памажы ім, Хрысце!
Сысці на дол з пакутнага крыжа.
Рагнеда, Еўфрасіння і Ларыса —
надзея жыць і прага нараджаць.