Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Увогуле я не выбаршчык зла...

Яшчэ не ацэнена

Увогуле я не выбаршчык зла.
Шкада нават зрэзаных кветак.
А думка мая касманаўтам была,
Калі запускаў над планетай.

Адтуль больш аб"ёмна адкрыты прастор,
Каб вызначыць вечнасці тэзы.
Рукою я млява махаю з-пад зор
Экстазным прыхільнікам фэнтэзі.

Зямля рыхтавала пакутную смерць:
У браню закавала з гарматай.
А выпадзе мне ўсё-ткі ў танку згарэць,
Дык лепш за - што ў клетцы - прымата.

Цяпер я Сусвету ўсяму патрыёт.
Адчую зямное шчэ ў скрусе --
Па-роднаму з ЗША адгукнецца каёт
І воўча з лясоў Беларусі.

І гэтую еднасць ужо не спыніць
Нат арміі цэлай з праслушкай.
Як позна я ўцяў: дзе з жанчынаю спіш,
Каханнем там пахне й падушка.