Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уяўнасць

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Сцежка вузенькая ўецца Ад дарогі к хаце. -Як там вам цяпер жывецца, Бацька мой і маці? Я іду з дарогі к тыну – Зараз запытаю. Што яны адкажуць сыну, Я наперад знаю: -Дык,усё ў нас,сынку,добра: Бульба урадзіла, Яшчэ доіцца худоба, Парсючок – на дзіва. Яйкаў некуды дзяваці – Так нясуцца куры – Ходзяць вунь,па сенажаці... Бацька лоб нахмурыць: -А ты як,сынок,- надоўга? Трохі пагасцюеш? Адыходзь жа ад парога, Распранайся,чуеш! Слёзы радасці хавае Мама,завіхаецца, Пачастунак выстаўляе, Чарка наліваецца... Дзякуй шчыры роднай хаце, Дзе любоў вядзецца. Чалавечнасці паняцці Там жывуць і ў сэрцы! NIKE AIR FORCE