Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вальшчык лесу

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Вальшчык лесу Небяспечныя, бясспрэчна, сосны пры сваім падзенні. Вальшчыкам быць небяспечна – і ў шматслойным ён адзенні. Боты цяжкія. Устаўкі ў ботаў металічныя. Тыя ўстаўкі, майстар валкі, для цябе нялішнія. Пад аховай вочы, вушы. Пад аховай галава. Цішыню ў бары парушыць – будзе дрэва пілаваць. Паляцяць убок апілкі, завішчыць бензапіла – пень пакіне напамінкам пра сасну, што тут была. Штурхане – і пахіснецца ды паваліцца сасна. Зрэзаная, будзе з лесу вывезеная яна. Небяспечна, безумоўна, як сасна піле паддасца. Вальшчыкам быць рызыкоўна – і ў надзейнай хлопец касцы. Adidas sneakers