Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Варшава -- Токіа -- Варшава

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Варшава – Токіа – Варшава
У памяць аб падзеях 1926 года
У жніўні-верасні 1926 года на самалёце “Брэге-19 В2” быў здзейснены адзін з найграндыёзнейшых пералётаў таго часу Варшава – Токіа – Варшава. Удзельнікамі пералёту былі пілот Баляслаў Арлінскі і механік Леанард Кубяка, якія ў той час служылі ў Лідзе. Абодвух сустракалі на Лідскім аэрадроме з кветкамі і авацыямі.
Бы пчолкі, лётчыкі ў рабоце.
Каб іх цаніла, паважала,
пачуй, Зямля, аб пералёце
Варшава – Токіа – Варшава!

У сонца колер канарэйкі.
Ландшафт пляскаты, як кубанка.
З Варшавы ў Токіа на “Брэге”
ляцяць Арлінскі і Кубяка.

Падзеі грандыёзнай сведкі –
аблокі, птушачкі і сонца.
Адсочвай скрупулёзна звесткі
аб лётных сутачак пяцёрцы!

Вялізную адлегласць смела
на самалёце пакарыце!..
Дзясяткі тысяч кіламетраў
пераадолелі – і ў Лідзе.

Вялізная народу колькасць.
Авацый бура. Мора кветак.
“Арлінскі Баляслаў – знаходка
для авіяцыі! Свет, ведай!

Кубяка Леанард – знаходка
для авіяцыі! Свет, помні!
Аэраплан даставіць ходка
і да Варшаў, і да Японій!”