Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вар'ят і вайна Паводле нямецкай народнай народнай казкі

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
З травінкай любой размаўляў ён без слоў, Блукаючы ў джунглях аеру. Віталі вар’ята кіўкамі галоў Гарлачыкі ў белых самбрэра. А полем узбоч без дарогі ішлі У касках гарбатых салдаты. І следам за імі – да сонца з зямлі – Узносіўся пыл ружаваты. Наўсцяж прасавалі яны збажыну – Пад ботамі гнулася сцежка. - Куды вы? – Спытаўся вар’ят. - На вайну! Хіба ты не бачыш даўбешка?! Галодны крумкач на высокай сасне, За войскам, цікуючы, кракаў… - А што вам салдаты, рабіць на вайне? – Вар’ят непакоіў ваякаў. Тапырачыся, нібы напаказ, Штыкі палымнелі пад сонцам. - Паліць!.. - І расстрэльваць!.. - І нішчыць!.. – Адказ Каціўся над строем бясконцым. - Навошта? – Не здолеўшы ўцяміць, відаць, Ускрыкнуў вар’ят анямела. - Каб зноў нараджаць! - Каб зноў будаваць! – Вясёлае войска грымела. Гула ад абцасаў зямля, нібы звон, Губляючы водгулле ў жыце. І кінуў ваякам вар’ят наўздагон: - Дык хто з нас вар’ят адкажыце? “Акно” (1965-1967) Air Jordan XXXII 32 Shoes


вельмi прыгожы верш

вельмi прыгожы верш