Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ваўкі

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)
ВАЎКІ Згадкі пра сны дзяцінства Мне сніцца — праз бясконцыя вякі бягу я, абрываючы ўсе жылы, за мною ― ашалелыя ваўкі, іх зграя мяне шчыльна акружыла. Бягу наўпрост, не вучаны віхляць, па горкім па бур’яне-палыне, пагоню мне ніяк не ашукаць, і сэрца вось-вось выскачыць з мяне. Бяжыць за мною ўслед сляпая поўня, з халоднаю усмешкаю пустой… І быццам я спыняюся раптоўна, ўстаю, як слуп, грудзьмі да хеўры той! Адзін, зусім адзін прад лютай зграяй — абвостраны смяротна зрок і слых! І толькі пра адно ўсім сэрцам дбаю — не ўкленчыць, не зламацца ў гэты міг! І, прыпыніўшы на імгненне дых, спустошаны, навокал азірнуся, праз галаву куляюся ў той міг, і... ваўкалакам шэрым станаўлюся! Ды хутка адчуваю: не зманіць сабе, хоць звонку стаў ваўком таксама, не хочацца па-воўчаму мне выць, і ў тым мая нязмушаная драма!.. Мне ў тлуме тым паветра не стае, душа законаў зграі не прымае!.. Хачу спыніцца, вырвацца з яе і свой пракласці шлях да небакраю... Ды ўрэшце я, зняможаны, прачнуўся, і раптам зразумеў, што ў руку сон! Ваўкоў тых развялося ў Беларусі, што столькі не пладзілася здавён! Яны вакол ў спякоце, ў завірусе, як горкі рок, як вечны наш праклён! Ваўкі, ваўкі, ваўкі на Беларусі! І гэта ўжо зусім не лёгкі сон! І думаю я ў невымернай скрусе: як жа наяве ад бяды ўцячы? Ваўкі, ваўкі, ваўкі на Беларусі, зноў песню смерці выюць уначы! Nike kyrie 2 Rainbow