Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Гібок-Гібкоўскі

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
БАЛАДА ПРА ПАГОНЮ У жорсткім трымценні хвілін зямных -- найчасцей гаротных -- ўбіваем і мы свой клін, каб клін цемры смяротнай выбіць з нашых шырот, прыродай не абласканых, каб ацалеў наш род, стагоддзямі біты й гнаны. Таму сеем семя сваё у ярасным, роспачным гоне бясконых з лёсам баёў, і ад ранаў не стонем. Не ведаем цвёрда -- хто мы? хоць сімвал таго гону -- узмыленая ад стомы спрадвечнай Літвы Пагоня. Што ў збруі яркім зіхценні імчыць кудысь на край свету, не пакідаючы ценю, і, мусіць, без пэўнай мэты... І ўсё ж я радней не маю яе разгубленай долі, і кожны раз заміраю, калі аб ёй песня на волю рвецца ледзь не да неба, трывожачы сон Эльбруса! І адчуваю патрэбу да скону быць беларусам! Max 90 Premium SE


Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)
ВАЎКІ Згадкі пра сны дзяцінства Мне сніцца — праз бясконцыя вякі бягу я, абрываючы ўсе жылы, за мною ― ашалелыя ваўкі, іх зграя мяне шчыльна акружыла. Бягу наўпрост, не вучаны віхляць, па горкім па бур’яне-палыне, пагоню мне ніяк не ашукаць, і сэрца вось-вось выскачыць з мяне. Бяжыць за мною ўслед сляпая поўня, з халоднаю усмешкаю пустой… І быццам я спыняюся раптоўна, ўстаю, як слуп, грудзьмі да хеўры той! Адзін, зусім адзін прад лютай зграяй — абвостраны смяротна зрок і слых! І толькі пра адно ўсім сэрцам дбаю — не ўкленчыць, не зламацца ў гэты міг! І, прыпыніўшы на імгненне дых, спустошаны, навокал азірнуся, праз галаву куляюся ў той міг, і... ваўкалакам шэрым станаўлюся! Ды хутка адчуваю: не зманіць сабе, хоць звонку стаў ваўком таксама, не хочацца па-воўчаму мне выць, і ў тым мая нязмушаная драма!.. Мне ў тлуме тым паветра не стае, душа законаў зграі не прымае!.. Хачу спыніцца, вырвацца з яе і свой пракласці шлях да небакраю... Ды ўрэшце я, зняможаны, прачнуўся, і раптам зразумеў, што ў руку сон! Ваўкоў тых развялося ў Беларусі, што столькі не пладзілася здавён! Яны вакол ў спякоце, ў завірусе, як горкі рок, як вечны наш праклён! Ваўкі, ваўкі, ваўкі на Беларусі! І гэта ўжо зусім не лёгкі сон! І думаю я ў невымернай скрусе: як жа наяве ад бяды ўцячы? Ваўкі, ваўкі, ваўкі на Беларусі, зноў песню смерці выюць уначы! Nike kyrie 2 Rainbow


Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
МАЛІТВА Госпадзі, мяне Ты ўразумі, на маім суровым раздарожжы, дай душы маёй нарэшце мір, пра які таемна марыць кожны! У аблозе болю і трывог, Дай святла мне промнік, хоць найменшы, каб пераступіць урэшце змог я свой Рубікон -- ў жыцці важнейшы! Kids


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
ПА ВОЛІ НЕБА Даруй мне, Госпадзі, даруй маё спазнёнае каханне! Дай выпісаць майму пяру той боль, што з вечара да рання трымае сэрца, як ціскі, — бязлітасна і невымерна! Глыток надзеі мне пакінь, каб апляценне чорных церняў мне выцерпець ў апошні раз, Бо міг-жыццё спавіта стомай… Кахання дзіўная зара больш не заззяе ў маім доме! Тут, пэўна, Воля ёсць Твая, што так ніколі больш не будзе!.. Даруй мне Госпадзі, а я ўсё кіну і падамся ў людзі. Пайду на край зямель чужых, каб услаўляць Тваё прышэсце, аж покуль мой апошні ўздых мяжу акрэсліць мне нарэшце! Sneaker