Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вазьмі білет

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Святочны дзень сакавіка
Прабіўся першаю пралескай,
І пацягнулася рука,
Каб скінуць маме SMS-ку.
А лепш было б узяць білет
Туды,дзе сцежкай па мурогу
Аднойчы ў незнаёмы свет
у жыццёвую пайшоў дарогу.
Адкласці справы,узяць білет,
Каб у святле аконнай рамы
Убачыць родны сілуэт
Заўчасна пасівеўшай мамы.
Яна штодня табе ўслед
Праз нізку доўгіх зім і вёснаў
Узіраецца - вазьмі білет:
Абняць яе яшчэ не позна.