Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЕЧАР

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Вечарэе... У сонца праменях
Пралятаюць жыцця ўсе імгненні,
Ад блакітна-ружовых аблокаў
Аж да шэрых, што цягнуцца бокам.

Як імкліва змяняюцца цені…
Вось здаецца хвіліну назад,
Я маленькі яшчэ летуценнік,
Блізка маці і бацька, і брат.

Сінявы стала ў небе чуць болей –
Час прыйшоў мне вучыцца і ў школе.
Ружавей, ружавей сталі шчокі –
След за дзеўкамі кінуўся ў скокі.

Ярка воблака заружавела –
Значыць, сэрца каханнем гарэла.
Вось было неба глыбака сінім –
Дом не сам будаваў, а ўжо з сынам.

Цёмных воблакаў болей і болей,
Заўтра рана да працы ўставаць
Дзесь блішчыць сярод шэрага колер,
Не спяшай яго, вечар, мяняць.