Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечар у горадзе

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Вечар у горадзе. Раскрыліўся цёмна - каштанавы вечар. Стаміўся. Стараўся паспець Падсыпаць сняжку, запаліць зоры-свечы І ў вокны дамоў паглядзець. Праверыць: малечы ці ў ложках паснулі, Ці тата з работы прыйшоў, Ці вяжа ўнучцы шкарпэтку бабуля, У мамы пірог ці дайшоў. Ці выканаў вучань у сшытку заданне, Дзядуля ці лекі прыняў. Ці выйшла дзяўчына ў парк на спатканне… Убачыў ўсё. Крылы склаў. Далоні пад голаў злажыў і стаіўся. Парадак у горадзе. Ціш. Мой вечар! А мне калыханку? Забыўся? Спытала. Маўчанне ў адказ. Смачна спіш. Nike