Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечаровая малітва

Яшчэ не ацэнена

І дождж, і сьнег, і сум адвечны мой.
І кнігі бескарысныя, і песьні.
І час ляціць над мёртваю травой,
І па траве сьлізгаюць хмараў цені.

О, рэдкі міг самотнай нематы!
Людскія крыўды не вярэдзяць сэрца,
І ланцугом астылыя сьляды
Ідуць зь нябыту – шчасьцем ён завецца.

Настаўнік вышні ў гэты час бліжэй
Схіляе лік свой над маім адчаем.
Яшчэ малітва, слова – і лягчэй,
Хто прабачаў – тым неба прабачае.

І мне наверх ня страшна пазіраць.
І мне ня страшна гаварыць з сабою.
Як дождж і сьнег, мае гады ляцяць,
І толькі міг малітвы – міг спакою.



не разумею, як можна за

не разумею, як можна за такі верш выстаўляць адзнаку "нармальна"....толькі " вельмі выдатна " !-пяць зорачак !