Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ведаем, жывём занадта мала...

Сярэдняя: 4.7 (10 галасоў)
Ведаем, жывём занадта мала, Каб на прыканцы не шкадаваць, Што не ўсё, чым доля нас вітала, З годнасцю мы ўмелі адвітаць. Ды ў часы расцугленых нейтронаў, Прамянёвай хуткасці часы, Так жывём, нібы ўжо забаронена Выпадку наш промень пагасіць. Быццам не паўвека нейкіх толькі — Дадзена паўвечнасці ў запас, I падбаць яшчэ паспеем з толкам, Будзе дастаткова сілы ў нас, Каб вярнуць запушчанаму саду Плён надзеі і харашыню, Каб, шануючы душы радню, У сабе знайсці апору й раду...Adidas