А ведаеш,жыве яшчэ імгненьне,
І травень наш цьвіце ў душы маёй.
Заплюшчу вочы..подых твой,здранцьвеньне,
Павеяла аднекуль цеплынёй.
І ноччу,нібы коньнік беспрытомны,
Я думкамі блукаю між мясьцін.
Дзе пачыналася ўсё,дзе стаў свабодны,
Згубіўся сярод нашых каляін.
А ведаеш,жыве тое імгненьне,
І травень зноў,а побач ужо ня ты.
Прашэпча вецер:"Непаразуменьне?"
Прайшлі,на жаль,юнацкія гады..