Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікіта Прыходзька

Прыватная старонка:

http://vk.com/mary_u_ciemry

https://t.me/mary_u_ciemry

Мікіта Прыходзька


Яшчэ не ацэнена

Я шукаў, здаецца вечнасьць ужо прайшла.
Ту адзіную, каханую сваю.
А ты побач,ля мяне заўжды была,
Сагравала душу позіркам маю.

І я зноў жадаю гэтае адчуць,
Часткай быць бяздоннага каханьня.
Побач ты са мною толькі будзь,
Не давай пустога абяцаньня



Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)

А ведаеш,жыве яшчэ імгненьне,
І травень наш цьвіце ў душы маёй.
Заплюшчу вочы..подых твой,здранцьвеньне,
Павеяла аднекуль цеплынёй.

І ноччу,нібы коньнік беспрытомны,
Я думкамі блукаю між мясьцін.
Дзе пачыналася ўсё,дзе стаў свабодны,
Згубіўся сярод нашых каляін.

А ведаеш,жыве тое імгненьне,
І травень зноў,а побач ужо ня ты.
Прашэпча вецер:"Непаразуменьне?"
Прайшлі,на жаль,юнацкія гады..



Сярэдняя: 4.8 (122 галасоў)

Адзiнота...
Сумнае слова...
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць...

Лягу ў ложак, але спаць не магу...
Адзiнота мяне дакарае.
Цяжка ўбачыць яе,
Але хай, як наймiтка мяне атручае.

Выйду ў поле я зорнай парою,
Каб пабачыць хiстаньне ялiны.
Буду зь месяцам я размаўляць
I раптоўна адновяцца крылы…

Прылячу я дамоў, але тут
Адзiнота мяне сустракае...
Будзем зь ёю сядзець да раньня,
Можа разам сустрэнем сьвiтаньне.

Толькi ранiцай зьнiкне яна
Мабыць сонца тады я спаткаю...
Цi дрымотны, счарнелы лiхтар,
Якi цiхай надзеяй зазьзяе...