Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ведай свой шлях

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)

Мае свой погляд чалавек любы,
На дождж за акном, на хвалі вады,
На сябра ўчынак, на мамчыну пяшчоту,
На сонца чырвонага моцную спякоту,
На ветра восеньскага чыстую свежасць,
На праявы сусвету і яго незалежнасць.

Адзін – не шкадуе ні сіл, ні выдаткаў,
Імкнецца наперад да новых выпадкаў,
Імкнецца быць лепшым, імкнецца ён жыць,
Яму нескладана бяду перажыць.

Ён прама ідзе, ведае свае мэты,
Усяго дасягне, абыйдзе ўсе прыкметы,
Зробіць усё сам, і не трэба чакаць,
Калі нехта будзе дапамагаць.

Але на зямлі ёсць і іншыя людзі,
Якія жывуць нібыта на вярблюдзе,
Ім хтосьці падносіць поспех у ногі,
Ад сябра і ўсіх трэба ім дапамогі.

Ты ж ведай, што кожны топча свой шлях,
Ідзі лепей сам, затаптаўшы свой страх!